Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СЛАВАЧЭЎСКІ Мітрафан Сямёнавіч 

СЛАВАЧЭЎСКІ Мітрафан Сямёнавіч

[1869, Кіеў, Украіна — ?], педагог. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту выкладчык Мінскага музычнага тэхнікума і Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны 20.3.1933 у Мінску па адрасе: вул. Ленінская, д. 52, кв. 6. Абвінавачваўся ў «антысавецкай агітацыі» і як «член контррэвалюцыйнай групіроўкі». Вызвалены 13.5.1933 з забаронай на 3 гады жыць у вызначаных месцах. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 30.4.1989. Асабовая справа С. № 26878-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"