Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » РАДЧАНКА Надзея Іванаўна
[15.7.1913, Курск, Расія — ?], артыстка, жонка Сяргея Кіма. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала ў хоры Дзяржаўнай філармоніі. Арыштавана 11.7.1937 у Мінску па адрасе: зав. Сувязны, д. 8/10, кв. 7. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 8.7.1938 да 5 гадоў пазбаўлення волі як «жонка рэзідэнта японскіх разведорганаў, прыгаворанага да ВМП». Этапавана, хутчэй за ўсё, у Карагандзінскі канцлагер Казахскай ССР. Вызвалена ў чэрв. 1942. Рэабілітавана трыбуналам БВА 6.8.1957. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Р. № 10649-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.