Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » РАДЧАНКА Надзея Іванаўна 

РАДЧАНКА Надзея Іванаўна

[15.7.1913, Курск, Расія — ?], артыстка, жонка Сяргея Кіма. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала ў хоры Дзяржаўнай філармоніі. Арыштавана 11.7.1937 у Мінску па адрасе: зав. Сувязны, д. 8/10, кв. 7. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 8.7.1938 да 5 гадоў пазбаўлення волі як «жонка рэзідэнта японскіх разведорганаў, прыгаворанага да ВМП». Этапавана, хутчэй за ўсё, у Карагандзінскі канцлагер Казахскай ССР. Вызвалена ў чэрв. 1942. Рэабілітавана трыбуналам БВА 6.8.1957. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Р. № 10649-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"