Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » НІКІФАРАЎ Васіль Кузьміч 

НІКІФАРАЎ Васіль Кузьміч

[14.1.1907, в. Малакаўка, цяпер Іванаўская вобл., Расія — ?], навуковец, педагог. З сялянскай сям’і. У канцы 1920-х г. скончыў аспірантуру Маскоўскага дзяржаўнага ун-та. Без абароны дысертацыі (па сукупнасці навуковых работ) яму прысвоена ступень доктара хімічных навук. З 1933 прафесар, загадчык кафедры фізічнай хіміі БДУ. Арганізаваў першую на ф-це групу студэнтаў-даследчыкаў. Быў членам ВКП(б). Арыштаваны 23.6.1938 у Мінску на рабоце (у «хімічным» корпусе універсітэцкага гарадка). Асуджаны 19.2.1940 асобай нарадай пры НКВД як «удзельнік антысавецкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 24.7.1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 20.1.1956. Асабовая справа Н. № 5874-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.

Літ.: Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Мн., 2001.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".