Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » СКУРАТОВІЧ Пётр
[1.8.1891, в. Вялікія Філіпкавічы Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. — крас. 1940, ГУЛАГ], польскі ваенны дзеяч. У 1909 скончыў кадэцкі корпус у Полацку, у 1909—11 вучыўся ў кавалерыйскай школе ў Елізаветградзе (цяпер Кіраваград, Украіна). З 1917 у 1-м польскім корпусе генерала Ю.Доўбар-Мусніцкага, з 1918 у Войску Польскім. Камандаваў шэрагам кавалерыйскіх злучэнняў, у тым ліку Цэнтрам навучання кавалерыі. У 1939 атрымаў званне генерала брыгады. Пасля пачатку 2-й сусветнай вайны інтэрнаваны савецкімі войскамі. Загінуў у зняволенні.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Лiт.: БЭ, т. 14.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 293–294]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.