Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СКУРАТОВІЧ Пётр 

СКУРАТОВІЧ Пётр

[1.8.1891, в. Вялікія Філіпкавічы Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. — крас. 1940, ГУЛАГ], польскі ваенны дзеяч. У 1909 скончыў кадэцкі корпус у Полацку, у 1909—11 вучыўся ў кавалерыйскай школе ў Елізаветградзе (цяпер Кіраваград, Украіна). З 1917 у 1-м польскім корпусе генерала Ю.Доўбар-Мусніцкага, з 1918 у Войску Польскім. Камандаваў шэрагам кавалерыйскіх злучэнняў, у тым ліку Цэнтрам навучання кавалерыі. У 1939 атрымаў званне генерала брыгады. Пасля пачатку 2-й сусветнай вайны інтэрнаваны савецкімі войскамі. Загінуў у зняволенні.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Лiт.: БЭ, т. 14.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"