Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ПЛАТУН Антон Мартынавіч
З бел. сялянскай сям’і. Арыштаваны і асуджаны, хутчэй за ўсё, у другой палове 1937.
27.8.1937 у Мінску быў арыштаваны член ВКП(б) фрэзероўшчык фабрыкі імя Тэльмана Платун Іван Мартынавіч (н. ў 1903 у в. Амлынцы), брат А.Платуна. 9.11.1937 «тройкай» НКВД ён быў асуджаны як «агент польскай разведкі» да ВМП і 18.11.1937 расстраляны ў Мінскай турме НКВД. Рэабілітаваны 16.6.1960 трыбуналам БВА. Асабовая справа І.Платуна № 16466-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
6.11.1939 у в. Амлынцы быў арыштаваны селянін-аднаасобнік Платун Канстанцін Мартынавіч (н. ў 1910 у в. Амлынцы), брат А.Платуна. 29.6.1940 ён быў асуджаны як «агент польскай разведкі» да 8 гадоў ППК і этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер МДБ Комі АССР. Далейшы яго лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа К.Платуна № 23983-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.