Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ПЛАТУН Антон Мартынавіч 

ПЛАТУН Антон Мартынавіч

З бел. сялянскай сям’і. Арыштаваны і асуджаны, хутчэй за ўсё, у другой палове 1937.

27.8.1937 у Мінску быў арыштаваны член ВКП(б) фрэзероўшчык фабрыкі імя Тэльмана Платун Іван Мартынавіч (н. ў 1903 у в. Амлынцы), брат А.Платуна. 9.11.1937 «тройкай» НКВД ён быў асуджаны як «агент польскай разведкі» да ВМП і 18.11.1937 расстраляны ў Мінскай турме НКВД. Рэабілітаваны 16.6.1960 трыбуналам БВА. Асабовая справа І.Платуна № 16466-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

6.11.1939 у в. Амлынцы быў арыштаваны селянін-адна­асобнік Платун Канстанцін Мартынавіч (н. ў 1910 у в. Амлын­цы), брат А.Платуна. 29.6.1940 ён быў асуджаны як «агент польскай разведкі» да 8 гадоў ППК і этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер МДБ Комі АССР. Далейшы яго лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа К.Платуна № 23983-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".