Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » НЁМАНСКІ Янка
Паводле іншых звестак нарадзіўся 13.4.1890 (па новым стылі). Арыштаваны 27.4.1937 у Мінску па адрасе: вул. Горкага, д.21/52, кв. 25. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.10.1937 як «член нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 16.3.1957. Асабовая справа П. № 10052-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
15.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. 11 Ліпеня, д. 18/7, кв. 2 арыштаваны навучэнец Мінскага дарожнамеханічнага тэхнікума Пятровіч Андрэй Іванавіч (н. 10.7.1922 у Ноўгарадзе, Расія), сын Янкі Нёманскага і Глафіры Пятровіч. 28.11.1937 «тройкай» НКВД асуджаны як «член сям’і ворага народа» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 9.5.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа П. № 6594-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.