Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » НЁМАНСКІ Янка 

НЁМАНСКІ Янка

Паводле іншых звестак нарадзіўся 13.4.1890 (па новым стылі). Арыштаваны 27.4.1937 у Мінску па адрасе: вул. Горкага, д.21/52, кв. 25. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.10.1937 як «член нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 16.3.1957. Асабовая справа П. № 10052-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

15.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. 11 Ліпеня, д. 18/7, кв. 2 арыштаваны навучэнец Мінскага дарожнамеханічнага тэхні­кума Пятровіч Андрэй Іванавіч (н. 10.7.1922 у Ноўгара­дзе, Ра­сія), сын Янкі Нёманскага і Глафіры Пятровіч. 28.11.1937 «трой­кай» НКВД асуджаны як «член сям’і ворага народа» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэ­абілітаваны 9.5.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа П. № 6594-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"