Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ЛАГОДЗІЧ Мікалай Васілевіч
З бел. сялянскай сям’і. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны ў Пінску 31.1.1963 па адрасе: вул. Партовая, д. 39, кв. 3. Паводле дадзеных следства, «выношваў пачуццё крыўды за рэпрэсію свайго бацькі — памагатага нямецкіх акупантаў». У 1959—61 пісаў лістоўкі і лісты з заклікамі змагацца супраць камуністаў і савецкай улады, дасылаў іх у дзяржаўныя ўстановы Мінска і іншых гарадоў, раскідваў у грамадскіх месцах. Рэабілітаваны Вярхоўным судом Беларусі 29.5.1992. Асабовая справа Л. № 11847-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 99789.
Літ.: 5810, с. 630.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.