Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ЛАГОДЗІЧ Мікалай Васілевіч 

ЛАГОДЗІЧ Мікалай Васілевіч

З бел. сялянскай сям’і. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны ў Пінску 31.1.1963 па адрасе: вул. Партовая, д. 39, кв. 3. Паводле дадзеных следства, «выношваў пачуццё крыўды за рэ­прэсію свайго бацькі — памагатага нямецкіх акупантаў». У 1959—61 пісаў лістоўкі і лісты з заклікамі змагацца супраць камуністаў і савецкай улады, дасылаў іх у дзяржаўныя ўстановы Мінска і іншых гарадоў, раскідваў у грамадскіх месцах. Рэабілітаваны Вярхоўным судом Беларусі 29.5.1992. Асабовая справа Л. № 11847-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 99789.

Літ.: 5810, с. 630.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".