Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » КІСЯЛЁЎ Барыс Антонавіч
[1905, в. Гошча Слонімскага пав. Гродзенскай губ, цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. — кастр. 1941], педагог, вайсковец. З сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1932). Да арышту выкладчык акадэміі імя Будзённага ў Ленінградзе. Арыштаваны 23.8.1941. Падчас следства знаходзіўся ў турме НКВД у Ленінградзе. Пазбаўлены воінскага звання «ваенны інжынер 2 рангу». Асуджаны 9.9.1941 асобай нарадай пры НКВД за антысавецкую агітацыю да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Загінуў на этапе. Рэабілітаваны 23.5.1959 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа К. № П-8210 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 600]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.