Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » КІСЯЛЁЎ Барыс Антонавіч 

КІСЯЛЁЎ Барыс Антонавіч

[1905, в. Гошча Слонімскага пав. Гродзенскай губ, цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. — кастр. 1941], педагог, вайсковец. З сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1932). Да арышту выкладчык акадэміі імя Будзённага ў Ленінградзе. Арыштаваны 23.8.1941. Падчас следства знаходзіўся ў турме НКВД у Ленінградзе. Пазбаўлены воінскага звання «ваенны інжынер 2 рангу». Асуджаны 9.9.1941 асобай нарадай пры НКВД за антысавецкую агітацыю да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Загінуў на этапе. Рэабілітаваны 23.5.1959 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа К. № П-8210 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".