Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » КАНДРАШУК Мікалай Фёдаравіч
[1897, мяст. Скідзель Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Член ВКП(б) з 1919. Падчас арышту начальнік упpаўлення шкляной прамысловасці наркамата лёгкай прамысловасці БССР. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 1.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Камуністычная, 3-ці дом Саветаў, кв. 26. Выключаны з партыі ў сувязі з арыштам. Асуджаны 29.10.1937 «тройкай» НКВД за «дзейнасць у складзе польскай шпіёнскай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 16.4.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа К. № 10197-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
У вер. 1937 органамі НКВД арыштаваны інжынер Аршанскага ільнокамбіната Кандрашук Канстанцін Фёдаравіч (н. ў 1894 у мяст. Скідзель), брат Мікалая Кандрашука. 20.10.1937 асуджаны за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП і 4.11.1937 расстраляны ў Віцебскай турме НКВД. Рэабілітаваны 4.12.1957 трыбуналам БВА. Групавая справа К. і іншых № 10895-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр. геагр.: Атлас гісторыі Беларусі. Мн., 2004.
Кр.: НАРБ.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.