Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » КАНДРАШУК Мікалай Фёдаравіч 

КАНДРАШУК Мікалай Фёдаравіч

[1897, мяст. Скідзель Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. З бел. сялян­скай сям’і. Член ВКП(б) з 1919. Падчас арышту начальнік упpаўлення шкляной прамысловасці наркамата лёгкай прамысловасці БССР. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 1.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Камуністычная, 3-ці дом Саветаў, кв. 26. Выключаны з партыі ў сувязі з арыш­там. Асуджаны 29.10.1937 «тройкай» НКВД за «дзейнасць у скла­дзе польскай шпіёнскай тэрарыстычнай арганіза­цыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабі­лі­та­ваны 16.4.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабо­вая справа К. № 10197-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

У вер. 1937 органамі НКВД арыштаваны інжынер Аршан­ска­га ільнокамбіната Кандрашук Канстанцін Фёдаравіч (н. ў 1894 у мяст. Скідзель), брат Мікалая Кандрашука. 20.10.1937 асуджаны за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП і 4.11.1937 расстраляны ў Віцебскай турме НКВД. Рэ­абі­літаваны 4.12.1957 трыбуналам БВА. Групавая справа К. і іншых № 10895-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр. геагр.: Атлас гісторыі Беларусі. Мн., 2004.

Кр.: НАРБ.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"