Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » КАЛІНІЧЭНКА Марта Іванаўна
Нарадзілася ў Тыраспалі, цяпер Малдова. У 1929 у суаўтарстве з І.Мазурам напісала школьную хрэстаматыю «Чырвоная змена», падручнік, які вытрымаў некалькі выданняў. Пасля вызвалення жыла ў сваякоў у Кіеве. Потым вярнулася ў Беларусь. Працавала выхавальніцай ў школе-інтэрнаце. Атрымала пакой у адной кватэры разам з рэпрэсаванымі ваеннымі. Трагічна загінула (згарэла): 19.1.1961 прыйшла стомленая з работы ў халодную кватэру, накінула на сабе шарсцяную хустку, села каля электраабагравальніка і задрамала. Пахавана ў Мінску на Усходніх могілках.
Таксама быў рэпрэсаваны (асуджаны як «нацдэм і польскі шпіён» да ВМП) муж К. Парук (імя і імя па бацьку невядомы).
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.