Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » КАЛІНІЧЭНКА Марта Іванаўна 

КАЛІНІЧЭНКА Марта Іванаўна

Нарадзілася ў Тыраспалі, цяпер Малдова. У 1929 у суаўтарстве з І.Мазурам напісала школьную хрэстаматыю «Чырвоная змена», падручнік, які вытрымаў некалькі выданняў. Пасля вызвалення жыла ў сваякоў у Кіеве. Потым вярнулася ў Беларусь. Працавала выхавальніцай ў школе-інтэрнаце. Атрымала пакой у адной кватэры разам з рэпрэсаванымі ваеннымі. Трагічна загінула (згарэла): 19.1.1961 прыйшла стомленая з работы ў халодную кватэру, накінула на сабе шарсцяную хустку, села каля электраабагравальніка і за­драмала. Пахавана ў Мінску на Усходніх могілках.

Таксама быў рэпрэсаваны (асуджаны як «нацдэм і польскі шпіён» да ВМП) муж К. Парук (імя і імя па бацьку невядомы).


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"