Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » КАВАЛЬЧУК Мікалай Васілевіч
[1887, в. Засулле Мінскага пав., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. — 9.12.1937, Мінск, НКВД]. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам у школе пры тоpфазаводзе «Чырвоны сцяг». Арыштаваны 13.10.1937 у Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 4, кв. 3. Асуджаны 29.10.1937 паводле пастановы калегіі НКВД СССР за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Асабовая справа К. № 19067-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
20.10.1937 (?) у Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 4, кв. 3 арыштавана пpавадніца вагонаў станцыі Мінск-Пасажыpскі маці пяцярых дзяцей Кавальчук Соф’я Канстанцінаўна (нар. ў 1898 у в. Гошчава Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Бpэсцкай вобл.), жонка Мікалая Кавальчука. 2.11.1937 асобай нарадай НКВД асуджана як «агент польскай pазведкі» да 10 гадоў ППК і этапавана ў адзін з канцлагераў каля Чалябінска. Вызвалена ў 1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана разам з мужам 5.11.1964 тpыбуналам БВА. Справа сям’і К. № 19067-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.