Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » КАВАЛЬЧУК Мікалай Васілевіч 

КАВАЛЬЧУК Мікалай Васілевіч

[1887, в. Засулле Мінскага пав., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. — 9.12.1937, Мінск, НКВД]. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам у школе пры тоpфазаводзе «Чырвоны сцяг». Арыштаваны 13.10.1937 у Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 4, кв. 3. Асуджаны 29.10.1937 паводле пастановы калегіі НКВД СССР за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Асабовая справа К. № 19067-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

20.10.1937 (?) у Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 4, кв. 3 арыштавана пpавадніца вагонаў станцыі Мінск-Па­са­жыpскі маці пяцярых дзяцей Кавальчук Соф’я Канстанцінаўна (нар. ў 1898 у в. Гошчава Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Бpэсцкай вобл.), жонка Мікалая Кавальчука. 2.11.1937 асобай нарадай НКВД асуджана як «агент польскай pазведкі» да 10 гадоў ППК і этапавана ў адзін з канцлагераў каля Чалябінска. Вызвалена ў 1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана разам з мужам 5.11.1964 тpыбуналам БВА. Справа сям’і К. № 19067-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"