Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ДУБАХ Аляксандр Давыдавіч 

ДУБАХ Аляксандр Давыдавіч

[9.7.1883, в. Ботава Мас­коў­скай губ., цяпер Валакаламскі р-н Маскоўскай вобл. — 1942, Свярдлоўск], вучоны ў галіне меліярацыі і гідралогіі. Док­тар сельскагаспадарчых навук. Акадэмік АН БССР (1928). Скон­чыў Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут (1908). Пра­ца­ваў інжынерам-гідратэхнікам на меліярацыі сельскагаспа­дарчых і лясных зямель. З 1920 загадчык кафедры сельска­гас­падарчай меліярацыі Беларускай сельскагаспадарчай ака­дэміі. У 1927—30 загадчык аддзела Беларускага навукова-даследчага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі. У 1925—30 старшыня Навукова-тэхнічнага савета пры Наркамземе БССР. Працаваў у Ленінградскай лесатэхнічнай акадэміі. Распрацоўваў пытанні лясной гідралогіі балот, уплыў лесу на рачны сцёк і інш. Дзякуючы яго працам гідралогія выдзелілася ў самастойную галіну навукі. Арыштаваны 25.10.1930 і этапаваны ў Маскву. 6.12.1930 пастановай СНК БССР пазбаўлены звання акадэміка. Вызвалены і рэабілітаваны 29.4.1932. Зноў арыштаваны 31.8.1937. Абвінавачваўся ў «падрыве дзяржаўнай прамысловасці, транспарту, гандлю». 29.9.1937 справа спынена. Пасля вызвалення жыў у Свярдлоўску. Адноўлены ў званні акадэміка АН БССР (1978).

Кр.: Памяць: Гiст.-дакум. хронiка Мінска. У 4 кн. Кн. 3-я. Мн., 2004. С. 597.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".