Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ГУРЛО Алесь
Верагодна, сваяк А. В., М. С. і С. С. Гурло. У 1908 скончыў Капыльскае двухкласнае вучылішча. Збіраў вусную народную творчасць. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 24.7.1930 у Мінску. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 за «антысавецкую агітацыю, шкодніцтва» на 5 гадоў пазбаўлення волі (умоўна). Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 15.11.1957. Групавая справа Г. і іншых № 20951-с з яго фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Тв.: Барвенак: Вершы. Мн., 1924; Спатканні: Вершы. Мн., 1925; Сузор’і: Вершы. Мн., 1926; Зорнасць: Вершы. Мн., 1927; Межы: Выбр. вершы. Мн., 1929; Нашы птушкі. Мн., 1947; Вершы. Мн., 1953.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 557–558]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.