Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ГУРЛО Алесь 

ГУРЛО Алесь

Верагодна, сваяк А. В., М. С. і С. С. Гурло. У 1908 скончыў Капыльскае двухкласнае вучылішча. Збіраў вусную народную творчасць. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 24.7.1930 у Мінску. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 за «антысавецкую агітацыю, шкодніцтва» на 5 гадоў пазбаўлення волі (умоўна). Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 15.11.1957. Групавая справа Г. і іншых № 20951-с з яго фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Тв.: Барвенак: Вершы. Мн., 1924; Спатканні: Вершы. Мн., 1925; Сузор’і: Вершы. Мн., 1926; Зорнасць: Вершы. Мн., 1927; Межы: Выбр. вершы. Мн., 1929; Нашы птушкі. Мн., 1947; Вершы. Мн., 1953.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".