Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ГНІЛЯКЕВІЧ Аркадзь Васілевіч
[1.10.1891, в. Асташына Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — 20.12.1937, Мінск, турма НКВД], службовец, партыйны работнік. Член ВКП(б) з 1921. Падчас арышту загадчык фінансава-гаспадарчага сектара (аддзела) ЦК КП(б)Б. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 14.8.1937 у Мінску ў гасцініцы «Еўропа». Асуджаны тройкай НКВД 19.12.1937 як «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі «правых» і работу, накіраваную на падрыў эканамічнай моцы краіны» да ВМП. Расстраляны. Асабовая справа Г. № 10481-с з фотаздымкам захоўваецца у архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памяць: Гiст.-дакум. хронiка Мінска. У 4 кн. Кн. 3-я. Мн., 2004. С. 377—378.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.