Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ГНІЛЯКЕВІЧ Аркадзь Васілевіч 

ГНІЛЯКЕВІЧ Аркадзь Васілевіч

[1.10.1891, в. Асташына Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — 20.12.1937, Мінск, турма НКВД], службовец, партыйны работнік. Член ВКП(б) з 1921. Падчас арышту загадчык фінансава-гаспадарчага сектара (аддзела) ЦК КП(б)Б. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 14.8.1937 у Мінску ў гасцініцы «Еўропа». Асуджаны тройкай НКВД 19.12.1937 як «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі «правых» і работу, накіраваную на падрыў эканамічнай моцы краіны» да ВМП. Расстраляны. Асабовая справа Г. № 10481-с з фотаздымкам захоўваецца у архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памяць: Гiст.-дакум. хронiка Мінска. У 4 кн. Кн. 3-я. Мн., 2004. С. 377—378.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".