Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » БЕЛЫ Лявон Міхайлавіч
З сялянскай сям’і. Пляменнік Якуба Коласа, брат Міхаіла Белага. Падчас арышту выкладчык Мінскага лесатэхнічнага інстытута, жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 19.4.1957 у Мінску па адрасе: вул. Свярдлова, д. 34, кв. 26. Асуджаны 27.6.1957 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК (заменены на 6 гадоў) і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Дубраўны (былы Цемнікоўскі) канцлагер МУС Мардоўскай АССР. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага суда Беларусі 18.6.1992. Справа братоў Л. і М. Белых № 34949-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.