Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » БЕЛЫ Лявон Міхайлавіч 

БЕЛЫ Лявон Міхайлавіч

З сялянскай сям’і. Пляменнік Якуба Коласа, брат Міхаіла Белага. Падчас арышту выкладчык Мінскага лесатэхнічнага інстытута, жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 19.4.1957 у Мінску па адрасе: вул. Свярдлова, д. 34, кв. 26. Асуджаны 27.6.1957 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК (заменены на 6 гадоў) і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Дубраўны (былы Цемнікоўскі) канцлагер МУС Мардоўскай АССР. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага суда Беларусі 18.6.1992. Справа братоў Л. і М. Белых № 34949-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".