Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » БАНДАРЭНКА Пётр Ціханавіч
[21.8(3.9).1901, в. Стара-Зяньковіна Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Старая Зенькавіна Кармянскага р-на Гомельскай вобл. — 28.10.1950, Масква, НКВД], ваенны дзеяч, контр-адмірал. З бел. сялянскай сям’і. У 1919 уступіў у ВКП(б). Скончыў школу рулявых і сігнальшчыкаў (1923), ваенна-марское палітвучылішча (1924), ваенна-паліт. акадэмію імя М.Талмачова (1934). У 2-ю сусветную вайну удзельнік абароны Адэсы, Ачакава, Севастопаля. З 1947 нам. камандуючага Чарнаморскім флотам па паліт. частцы. Арыштаваны 30.9.1949 у Севастопалі па адрасе: вул. Савецкая, д. 61. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда 28.10.1950 за «падрыўную работу супраць партыі і савецкага ўрада» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 26.5.1954.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Літ.: Расстрельные списки: Донское кладбище; ЭГБ, т.6—2.
[По книге: т. III, кн. 1, с. 142]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.