Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БАНДАРЭНКА Пётр Ціханавіч 

БАНДАРЭНКА Пётр Ціханавіч

[21.8(3.9).1901, в. Стара-Зяньковіна Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Старая Зенькавіна Кармянскага р-на Гомельскай вобл. — 28.10.1950, Масква, НКВД], ваенны дзеяч, контр-адмірал. З бел. сялянскай сям’і. У 1919 уступіў у ВКП(б). Скончыў школу рулявых і сігнальшчыкаў (1923), ваенна-марское палітвучылішча (1924), ваенна-паліт. акадэмію імя М.Талмачова (1934). У 2-ю сусветную вайну удзельнік абароны Адэсы, Ачакава, Севастопаля. З 1947 нам. камандуючага Чарнаморскім флотам па паліт. частцы. Арыштаваны 30.9.1949 у Севастопалі па адрасе: вул. Савецкая, д. 61. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда 28.10.1950 за «падрыўную работу супраць партыі і савецкага ўрада» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 26.5.1954.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Літ.: Расстрельные списки: Донское кладбище; ЭГБ, т.6—2.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".