Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » АШМАРЫН Вітольд Францавіч
[сапр. Ахрамовіч; 1892, ? — сак. 1930], дзяржаўны дзеяч, журналіст. З юнацкіх гадоў уключыўся ў рэвалюцыйны рух, за што сасланы ў Сібір. У 1905—17 вёў рэвалюцыйную работу ў прамысловых цэнтрах Расіі. Пасля Кастрычніцкага перавароту 1917 знаходзіўся на прафсаюзнай рабоце, працаваў у наркамаце асветы РСФСР, затым у рэдакцыі газ. «Известия ВЦИК». У 1920 накіраваны ў Беларусь. У кастр.-снеж. 1920 сакратар Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта БССР, затым сакратар ЦВК БССР і член яго прэзідыума, член рэдкалегіі газ. «Звязда». Арганізатар і першы кіраўнік бел. аддзялення Расійскага тэлеграфнага агенцтва (БелТА), член калегіі Дзяржаўнага выдавецтва БССР. У 1920—21 член ЦВК БССР. У жн. 1921 адкамандзіраваны ў Маскву. Працаваў у ВЧК і АДПУ пры СНК СССР, затым у апараце ЦК ВКП(б).
Літ.: ЭГБ, т. 1.
[По книге: т. III, кн. 1, с. 113]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.