Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » АШМАРЫН Вітольд Францавіч 

АШМАРЫН Вітольд Францавіч

[сапр. Ахрамовіч; 1892, ? — сак. 1930], дзяржаўны дзеяч, журналіст. З юнацкіх гадоў уключыўся ў рэвалюцыйны рух, за што сасланы ў Сібір. У 1905—17 вёў рэвалюцыйную работу ў прамысловых цэнтрах Расіі. Пасля Кастрычніцкага перавароту 1917 знаходзіўся на прафсаюзнай рабоце, працаваў у наркамаце асветы РСФСР, затым у рэдакцыі газ. «Известия ВЦИК». У 1920 накіраваны ў Беларусь. У кастр.-снеж. 1920 сакратар Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта БССР, затым сакратар ЦВК БССР і член яго прэзідыума, член рэдкалегіі газ. «Звязда». Арганізатар і першы кіраўнік бел. аддзялення Расійскага тэлеграфнага агенцтва (БелТА), член калегіі Дзяржаўнага выдавецтва БССР. У 1920—21 член ЦВК БССР. У жн. 1921 адкамандзіраваны ў Маскву. Працаваў у ВЧК і АДПУ пры СНК СССР, затым у апараце ЦК ВКП(б).

Літ.: ЭГБ, т. 1.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".