Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » АФАНАСЬЕЎ Ігнат Ільіч
[2.1.1888, в. Гарадзечна (?) Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, НКВД], педагог. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту выкладчык МБПТ. Арыштаваны 29.4.1937 у Мінску па адрасе: вул. Падлесная, д. 8/22, кв. 1. Асуджаны «тройкай» НКВД 28.10.1937 як «удзельнік шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны Вярхоўным судом Беларусі 15.5.1992. Асабовая справа А. № 35624-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.