Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » АФАНАСЬЕЎ Ігнат Ільіч 

АФАНАСЬЕЎ Ігнат Ільіч

[2.1.1888, в. Гарадзечна (?) Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, НКВД], педагог. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту выкладчык МБПТ. Арыштаваны 29.4.1937 у Мінску па адрасе: вул. Падлесная, д. 8/22, кв. 1. Асуджаны «тройкай» НКВД 28.10.1937 як «удзельнік шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны Вярхоўным судом Беларусі 15.5.1992. Асабовая справа А. № 35624-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".