Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » АФАНАСЬЕВА Зінаіда Міхайлаўна
[1904, Абаянь Курскай губ., цяпер Курскай вобл., Расія — ?], педагог, жонка Сямёна Афанасьева. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай у 45-й СШ Мінска. Гадавала дваіх дзяцей. Арыштавана 25.8.1938 у Мінску па адрасе: вул. Беларуская, д. 4, кв. 13. Асуджана асобай нарадай пры НКВД за «актыўнае садзейнічанне ў контррэвалюцыйнай рабоце мужа» да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Накіравана ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. 22.9.1938 (?) пастановай трыбунала БВА вызвалена. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. № 11269-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.