Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » АФАНАСЬЕВА Зінаіда Міхайлаўна 

АФАНАСЬЕВА Зінаіда Міхайлаўна

[1904, Абаянь Курскай губ., цяпер Курскай вобл., Расія — ?], педагог, жонка Сямёна Афанасьева. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай у 45-й СШ Мінска. Гадавала дваіх дзяцей. Арыштавана 25.8.1938 у Мінску па адрасе: вул. Беларуская, д. 4, кв. 13. Асуджана асобай нарадай пры НКВД за «актыўнае садзейнічанне ў контррэвалюцыйнай рабоце мужа» да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Накіравана ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. 22.9.1938 (?) пастановай трыбунала БВА вызвалена. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. № 11269-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".