Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » АСТРАМОВІЧ Мікалай Канстанцінавіч
[1899, в. Вялікая Слабада Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. — ?], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Вышэйшую адукацыю атрымаў, верагодна, у пачатку 1920-х г. Падчас арышту інжынер-будаўнік, начальнік канторы асобых работ «Сібсавкалгасбуда». Арыштаваны за «шкодніцтва» 28.2.1931 у Омску. 17.9.1931 Омскім аператыўным сектарам АДПУ справа была спынена з-за адсутнасці складу злачынства. Вызвалены. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.