Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » АСТРАМОВІЧ Мікалай Канстанцінавіч 

АСТРАМОВІЧ Мікалай Канстанцінавіч

[1899, в. Вялікая Слабада Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. — ?], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Вышэйшую адукацыю атрымаў, верагодна, у пачатку 1920-х г. Падчас арышту інжынер-будаўнік, начальнік канторы асобых работ «Сібсавкалгасбуда». Арыштаваны за «шкодніцтва» 28.2.1931 у Омску. 17.9.1931 Омскім аператыўным сектарам АДПУ справа была спынена з-за адсутнасці складу злачынства. Вызвалены. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны.

Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".