Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » АРЭНГЕЙМ Леан Тэадоравіч
[псеўд. Ота Немчыц; 1861, Рыга, цяпер Латвія — 1911 (?), Віцебск], дзеяч рэвалюцыйнага руху Беларусі. Скончыў рэальнае вучылішча ў Дынабургу (Дзвінску). Вучыўся ў Нова-Александрыйскім інстытуце сельскай гаспадаркі (Пулавы, Польшча). За ўдзел у студэнцкіх хваляваннях выключаны, пасля пераехаў у Пецярбург. Там зблізіўся з польскім рэвалюцыянерам А.Дэмбскім, з дапамогай якога пераехаў у Варшаву. З’яўляўся членам партыі «Пралетарыят», удзельнічаў у стварэнні яе падпольнай друкарні, у якой працаваў наборшчыкам, вырабляў штэмпелі і пячаткі для фальшывых дакументаў. Меў кантакты з рэвалюцыянерамі Гродна і Віцебска. Восенню 1883 разам з жонкаю пераехаў у маёнтак Марыямпаль на Віцебшчыне. Падтрымліваў сувязі з бел. і польскімі рэвалюцыянерамі, аказваў ім матэрыяльную дапамогу. 14.11.1884 арыштаваны ў сваім маёнтку і зняволены ў Варшаўскую цытадэль. У ліп. 1885 асуджаны да 8 месяцаў турмы. Пасля вызвалення жыў у Віцебскай губерні пад наглядам паліцыі.
Літ.: ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 2.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.