Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » АРЭНГЕЙМ Леан Тэадоравіч 

АРЭНГЕЙМ Леан Тэадоравіч

[псеўд. Ота Немчыц; 1861, Рыга, цяпер Латвія — 1911 (?), Віцебск], дзеяч рэвалюцыйнага руху Беларусі. Скончыў рэальнае вучылішча ў Дынабургу (Дзвінску). Вучыўся ў Нова-Александрыйскім інстытуце сельскай гаспадаркі (Пулавы, Польшча). За ўдзел у студэнцкіх хваляваннях выключаны, пасля пераехаў у Пецярбург. Там зблізіўся з польскім рэвалюцыянерам А.Дэмбскім, з дапамогай якога пераехаў у Варшаву. З’яўляўся членам партыі «Пралетарыят», удзельнічаў у стварэнні яе падпольнай друкарні, у якой працаваў наборшчыкам, вырабляў штэмпелі і пячаткі для фальшывых дакументаў. Меў кантакты з рэвалюцыянерамі Гродна і Віцебска. Восенню 1883 разам з жонкаю пераехаў у маёнтак Марыямпаль на Віцебшчыне. Падтрымліваў сувязі з бел. і польскімі рэвалюцыянерамі, аказваў ім матэрыяльную дапамогу. 14.11.1884 арыштаваны ў сваім маёнтку і зняволены ў Варшаўскую цытадэль. У ліп. 1885 асуджаны да 8 месяцаў турмы. Пасля вызвалення жыў у Віцебскай губерні пад наглядам паліцыі.

Літ.: ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 2.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".