Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » АНЦЫПЯРОВІЧ Пётр Гардзеевіч
[1903, мяст. Лунінец Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. — 10.12.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сям’і. У 1927 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту загадчык лабараторыі гуказапісу Ленінградскага палаца піянераў. Арыштаваны 22.8.1937 у Ленінградзе па адрасе: зав. Падбельскага, д. 2/10, кв. 32. Выключаны з ВКП(б) у сувязі з арыштам. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 2.12.1937 як «член контррэвалюцыйнай шпіёнскай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.