Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » АНЦЫПЯРОВІЧ Пётр Гардзеевіч 

АНЦЫПЯРОВІЧ Пётр Гардзеевіч

[1903, мяст. Лунінец Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. — 10.12.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сям’і. У 1927 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту загадчык лабараторыі гуказапісу Ленінградскага палаца піянераў. Арыштаваны 22.8.1937 у Ленінградзе па адрасе: зав. Падбельскага, д. 2/10, кв. 32. Выключаны з ВКП(б) у сувязі з арыштам. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 2.12.1937 як «член контррэвалюцыйнай шпіёнскай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Ленинградский мартиролог.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".