Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » АЛЯКСЕЕВА (КУДЗЕЛЬКА) Уладзіслава Мікітаўна
[1901, в. Кабылля Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер в. Кастрычніцкая Вілейскага р-на Мінскай вобл. — ?], бактэрыёлаг, жонка Іосіфа Кудзелькі. З сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Падчас арышту бактэрыёлаг Мінскага мясакамбіната. Арыштавана 5.11.1937 у Мінску па адрасе: Койданаўскі тракт, д. 29, кв. 1. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 29.11.1937 як «член сям’і расстралянага здрадніка радзімы» да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. У студз. 1938 этапавана (з Аршанскай турмы) ў Акмолінскае аддзяленне Карагандзінскага канцлагера НКВД Казахскай ССР. 15.8.1938 пераведзена ў Сярэдне-Азіяцкі канцлагер НКВД Узбекскай ССР. Рэабілітавана 8.12.1943. Вызвалена 10.1.1944. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. № 7253-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Хранить вечно.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.