Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » АЛЬШЭЎСКI Фадзей Іванавіч
[1890, Ашмяны Віленскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. — 9.12.1937, Масква, «Камунарка», НКВД], вайсковец. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Апошняе месца работы — начальнік аддзела артылерыйскіх баз Артылерыйскага ўпраўлення Чырвонай арміі, камандзір дывізіі. Арыштаваны 17.6.1937 у Маскве па адрасе: Патапаўскі зав., д. 9/11, кв. 8. Асуджаны 9.12.1937 за «ўдзел у антысавецкай ваенна-фашысцкай змове» і за «шкодніцтва» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 6.6.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.