Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » АЛЬШЭЎСКI Фадзей Іванавіч 

АЛЬШЭЎСКI Фадзей Іванавіч

[1890, Ашмяны Віленскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. — 9.12.1937, Масква, «Камунарка», НКВД], вайсковец. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Апошняе месца работы — начальнік аддзела артылерыйскіх баз Артылерыйскага ўпраўлення Чырвонай арміі, камандзір дывізіі. Арыштаваны 17.6.1937 у Маскве па адрасе: Патапаўскі зав., д. 9/11, кв. 8. Асуджаны 9.12.1937 за «ўдзел у антысавецкай ваенна-фашысцкай змове» і за «шкодніцтва» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 6.6.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР

Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".