Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ГУТКОЎСКІ Павел Макаравіч
[25.1.1893, в. Забелы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 13.10.1962], графік, брат Мікалая Гуткоўскага. З сялянскай сям’і. Вучыўся ў іканапіснай майстэрні П.Курбатава ў Мінску, Варшаўскай мастацкай школе. У 1917—19 у Чырвонай арміі. У міжваенны час працаваў гравёрам на Мінскім мастацкім камбінаце. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 5.8.1944 у Мінску па адрасе: вул. Беламорская, д. 26/1. Асуджаны 3.3.1945 за «супрацоўніцтва з нямецкімі ўладамі ў перыяд акупацыі» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з далёкаўсходніх канцлагераў. Вызвалены 20.6.1954. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 3.12.1956. Аўтар карцін «Беларускія сяляне», «Сыты галоднага не разумее» і інш. Асабовая справа Г. № 7948-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
Літ.: БЭ, т. 5.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.