Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ГУТКОЎСКІ Павел Макаравіч 

ГУТКОЎСКІ Павел Макаравіч

[25.1.1893, в. Забелы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 13.10.1962], графік, брат Мікалая Гуткоўскага. З сялянскай сям’і. Вучыўся ў іканапіснай майстэрні П.Курбатава ў Мінску, Варшаўскай мастацкай школе. У 1917—19 у Чырвонай арміі. У міжваенны час працаваў гравёрам на Мінскім мастацкім камбінаце. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 5.8.1944 у Мінску па адрасе: вул. Беламорская, д. 26/1. Асуджаны 3.3.1945 за «супрацоўніцтва з нямецкімі ўладамі ў перыяд акупацыі» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з далёкаўсходніх канцлагераў. Вызвалены 20.6.1954. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 3.12.1956. Аўтар карцін «Беларускія сяляне», «Сыты галоднага не разумее» і інш. Асабовая справа Г. № 7948-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.

Літ.: БЭ, т. 5.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".