Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » КАМІНСКАЯ Ганна Мікалаеўна
[1925, в. Млынка Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], дзяржаўны служачы. З сялянскай сям’і. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны апынулася на акупаванай тэрыторыі, працавала ва ўпраўленні архітэктуры (?). Арыштавана 18.9.1944 у в. Млынка. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 3.10.1945 за «сувязь з нямецкай контррэвалюцыйнай разведкай» да 4 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Каргапольскі канцлагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалена 9.8.1948. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Вярхоўным судом БССР 24.5.1974. Асабовая справа К. № 20381-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.