Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КАМІНСКАЯ Ганна Мікалаеўна 

КАМІНСКАЯ Ганна Мікалаеўна

[1925, в. Млынка Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], дзяржаўны служачы. З сялянскай сям’і. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны апынулася на акупаванай тэрыторыі, працавала ва ўпраўленні архітэктуры (?). Арыштавана 18.9.1944 у в. Млынка. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 3.10.1945 за «сувязь з нямецкай контррэвалюцыйнай разведкай» да 4 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Каргапольскі канцлагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалена 9.8.1948. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Вярхоўным судом БССР 24.5.1974. Асабовая справа К. № 20381-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".