Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ДАНІС Уладзімір Войцехавіч
[1917, в. Пелуа, цяпер Ровенскай вобл., Украіна — ?], музыкант. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у Барысаўскім ансамблі песні і танца. Арыштаваны 18.12.1944 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі», але 28.7.1945 асобай нарадай пры НКВД вызвалены з улікам тэрміну папярэдняга зняволення. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай пракуратурай Беларусі 11.3.1993. Асабовая справа Д. № 35126-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.