Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ДАНІС Уладзімір Войцехавіч 

ДАНІС Уладзімір Войцехавіч

[1917, в. Пелуа, цяпер Ровенскай вобл., Украіна — ?], музыкант. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у Барысаўскім ансамблі песні і танца. Арыштаваны 18.12.1944 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі», але 28.7.1945 асобай нарадай пры НКВД вызвалены з улікам тэрміну папярэдняга зняволення. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай пракуратурай Беларусі 11.3.1993. Асабовая справа Д. № 35126-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".